Беларусы Латвіі адсвяткавалі 120-годдзе Багдановіча

Беларусы Латвіі адсвяткавалі ў Рызе 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча яшчэ па старым стылі: узгадалі лепшыя вершы вялікага паэта і праспявалі іх. Вячаслаў Целеш, старшыня аб'яднання мастакоў Балтыі "Маю гонар", узгадвае, як 20 год таму святкавалі стагоддзе са дня нараджэння паэта. З таго часу штогод латвійскія беларусы ладзяць невялікія вечарыны.

Вячаслаў Целеш: "Яго патрыятызм распаўсюдзіўся па ўсім свеце, у тым ліку і на беларусаў Латвіі. Беларусу варта пачуць яго "Пагоню" ці "Зорку Венеру", каб пераканацца ў патрыятызме Максіма Багдановіча".

Адначасова з багдановіцкімі чытаннямі латвійскія беларусы адкрылі фотавыставу, прысвечаную лёсу іншай беларускай легендзе - Ефрасінні Полацкай і яе крыжу.

Зладзіла выставу старшыня таварыства "Сьвітанак" Ірына Кузьміч. Яна ж - дачка беларускага майстра Міколы Кузьміча, які і стварыў копію знакамітага крыжа

Ірына Кузьміч: "У чэрвені мы з мужам выправіліся ў старажытны Полацак і некалькі дзён пражылі ў Ефрасіннеўскім манастыры. Вынікам натхнення і стала гэтая выстава. Яе мэта - пазнаёміць латышоў з культурай Беларусі".

У 1997 г. брэсцкі ювелір-эмаліроўшчык, сябра Саюза мастакоў Беларусі Мікалай Кузьміч стварыў рэпрадукцыю крыжа Ефрасінні Полацкай. Новы крыж быў асвечаны і перададзены ў Ефрасіннеўскі манастыр.

Сапраўднаму крыжу, які знік у вайну з магілёўскага музея, сёлета споўнілася б 850 гадоў.

Відэа-рэпартаж з вечарыны глядзіце тут.

Андрэй Елісееў, euroradio.fm