У межах Тыдня салідарнасці з Беларуссю тэлевядучы Сяргей Дарафееў 14 снежня возьме ўдзел у дыскусіі "Як украінскія журналісты могуць дапамагчы Беларусі?".
15 снежня запланаваны круглы стол украінскіх пісьменнікаў "Літаратары супраць рэпрэсій у Беларусі". На наступны дзень адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма Вольгі Мікалайчык "Забойства напярэдадні вясны".
У дзень гадавіны Плошчы ў Кіеве будзе пікетаванне пасольства Беларусі "Свабоду палітвязням!".