«Касіў Ясь канюшыну» стаў хітом у Польшчы

«Касіў Ясь канюшыну» стаў хітом у ПольшчыУ выкананні папулярнага выканаўцы Генака Лёскі і яго гурту. Ураджэнец Белаазёрска Генак Лёска ў чэрвені гэтага года выйграў польскі музычны конкурс «X Factor», а некалькі тыдняў таму выйшаў яго дыск «Хазардзіста», які складаецца з 12 песняў. «Касіў Ясь канюшыну» (на польскай мове) — сярод іх.

У выкананні папулярнага выканаўцы Генака Лёскі і яго гурту.

Слухаць аўдыё Onet.pl

Ураджэнец Белаазёрска Генак Лёска ў чэрвені гэтага года выйграў польскі музычны конкурс «X Factor», а некалькі тыдняў таму выйшаў яго дыск «Хазардзіста», які складаецца з 12 песняў. «Касіў Ясь канюшыну» (на польскай мове) — сярод іх.

«Касіў Ясь канюшыну» стаў хітом у Польшчы

* * *

Генак Лёска нарадзіўся ў 1975 у Белаазёрску, на пачатку 90-х пераехаў з Гродна ў Польшчу. Зарабляў у тым, што граў на вуліцах.

З год таму яго пабачыла ўся Польшча ў папулярным тэлешоу «Мam Talent». Удзел у тэлешоу «X Factor» на канале TVN стаў для яго больш удалым. Ён прайшоў усе стадыі адбору і трапіў у фінал. Гледачы шляхам смс-галасавання 5 чэрвеня выбралі Геніка Лёску.nn.by