У Вільні здымаюць стужку пра Палуту Бадунову

Дакументальны фільм атрымаў назву “Палута Бадунова: успомніць і не забыць”. Стужка прысвечаная ўраджэнцы Гомеля, славутай рэвалюцыянерцы.

Рэжысёрам фільма выступіў Валер Мазынскі, а сцэнар напісаны паводле кнігі гомельскай даследчыцы Валянціны Лебедзевай “Палута Бадунова: сцяжынамі змагання ды пакутаў”. Як паведамляе сайт nashkraj.info, усе ролі выконваюцца не прафесійнымі акцёрамі, а валанцёрамі, грамадскімі ды палітычнымі актывістамі. Галоўную ролю грае гомельская журналістка і грамадская актывістка Ларыса Шчыракова. Сцэны, якія зараз здымаюцца ў Вільні і курортнай Паланзе, звязаны з перыядам жыцця Бадуновай, калі яна кіравала антыпольскім узброенным супрацівам і пераследавалася за гэта польскімі ўладамі. Яна сядзела ў польскай турме, а таксама жыла пэўны час пад наглядам паліцыі. Ужо адзнятыя пастановачныя сцэны ў Мінску і Гомелі, наперадзе чакаюцца здымкі ў Празе і Пецярбурзе. Прэзентацыя фільма плануецца вясной будучага года.

Фота nashkraj.info

Еўрарадыё


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение