Алексіевіч атрымала прэстыжную цэнтральна-еўрапейскую прэмію

Алексіевіч атрымала самую прэстыжную цэнтральнаеўрапейскую прэміюБеларускай пісьменніцы прысудзілі прэстыжную літаратурную ўзнагароду “Ангелус” за кнігу “У вайны не жаночае аблічча”. У шорт-ліст прэміі трапіла таксама беларуска Наталка Бабіна з раманам "Рыбін горад".

Алексіевіч атрымала самую прэстыжную цэнтральнаеўрапейскую прэмію

Беларускай пісьменніцы прысудзілі прэстыжную літаратурную ўзнагароду “Ангелус” за кнігу “У вайны не жаночае аблічча”. У шорт-ліст прэміі трапіла таксама беларуска Наталка Бабіна з раманам "Рыбін горад".

Прэмія “Ангелус” прысуджаецца літаратарам з Цэнтральнай Еўропы, якія ўздымаюць у сваёй творчасці найважнейшыя для грамадства праблемы і паглыбляюць веды пра іншыя культуры. Намінантам на прэмію можа стаць аўтар празаічнага твору, перакладзенага на польскую мову і апублікаванага цягам году ў Польшчы. Цырымонія ўзнагароджання пераможцы за 2010 год прайшла ў польскім Уроцлаве 3 снежня. Прэмія складае 150 тысяч злотых.

euroradio.fm

Фота: nn.by