Беларус з Падляшша атрымаў прэстыжную польскую ўзнагароду ў галіне культуры

У варшаўскім Доме літаратара шаснаццаты раз былі ўручаныя ўзнагароды імя Вітальда Гулевіча. Сярод лаўрэатаў - беларус з Падляшша Стэфан Копа, які ўсё сваё жыццё прысвяціў народнай музыцы і апрацоўцы беларускага фальклора.

У варшаўскім Доме літаратара шаснаццаты раз былі ўручаныя ўзнагароды імя Вітальда Гулевіча. Сярод лаўрэатаў - беларус з Падляшша Стэфан Копа, які ўсё сваё жыццё прысвяціў народнай музыцы і апрацоўцы беларускага фальклора.

Штогод капітул ўзнагароды і журы ўзнагароджваюць лаўрэатаў за выбітныя дасягненні ў галіне літаратуры, мастацтва і грамадскай дзейнасці.

Ініцыятарам узнагароды з’яўляецца вядомы польскі журналіст, драматург і сцэнарыст Рамуальд Карась.

Узнагарода даецца ў гонар Вітальда Гулевіча невыпадкова. З 1927 года ён быў праграмным дырэктарам Віленскай станцыі Польскага радыё. Менавіта ён угаварыў на журналісцкую працу будучага Нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша. Гулевіч быў заснавальнікам тэатру Польскага радыё і менавіта ён заснаваў у Вільні Звяз польскіх літаратараў. У 1939 годзе ён не спыніў журналісцкай працы і заснаваў падпольны часопіс „Жыве Польшча”. Таму ўзнагароду яго імя атрымліваюць людзі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё польскай культуры.

У склад капітула ўваходзяць выбітныя польскія навукоўцы і культурніцкія дзеячы. Сёлета на ўзнагароду імя Гулевіча было вылучана 126 кандыдатураў. Таму ў журы была вельмі складаная задача – сярод іх вылучыць толькі дзесяць.

Сярод сёлетніх сёлетніх лаўрэатаў апынуўся і беларус Стэфан Копа - музыказнаўца, фалькларыст, аўтар васьмітомніка беларускіх песень з Беласточчыны. Як кажа лаўрэат, музыка - гэта ўсё ягонае жыццё.

Польскае радыё для замежжа