У Лондане прайшла акцыя супраць пакарання Кавалёва і Канавалава

Ірына Багданава, Ірына Красоўская і Наталля Каляда перадалі ў амбасаду Беларусі ў Лондане лісты маці Канавалава, звернутыя да Аляксандра Лукашэнкі і да пацярпелых у тэракце і іхніх родных.

Ірына Багданава, Ірына Красоўская і Наталля Каляда перадалі ў амбасаду Беларусі ў Лондане лісты маці Канавалава, звернутыя да Аляксандра Лукашэнкі і да пацярпелых у тэракце і іхніх родных.

«Мы не сцвярджаем, што Кавалёў і Канавалаў не вінаватыя. Але ў гэтым нас прымушае ўсумніцца тая судовая працэдура, якая ажыццяўлялася ў дачыненні да справы аб тэрарызме. Справай, сатканай з супрацьлеглых паказанняў і настыкуемых фактаў, нас спрабуюць пераканаць у вінаватасці гэтых людзей, і падштурхнуць грамадскую думку да справядлівасці смяротнага прысуду. Існуе вялікі адсотак верагоднасці таго, што два гэтыя хлопцы невінаватыя, але мы рызыкуем пераканацца ў гэтым толькі пасля таго, як яны будуць расстраляныя», - заявіла кіраўніца кампаніі Free Belarus Now! Ірына Багданава.

«У нас ва ўсіх ёсць дзеці, і мы павінныя быць адказнымі за тое, што адбываецца ў беларускім грамадстве. Мы смуткуем аб ахвярах тэракту, але мы абавязаныя памятаць і пра тое, што на нас ляжыць і адказнасць і за тых, хто можа пацярпець ад несправядлівасці ў будучыні», - лічыць кіраўніца ініцыятывы «Мы памятаем» Ірына Красоўская.

Хартыя'97