Выйшаў чарговы нумар «Запісаў БІНІМ»

Гэта 34-ы нумар штогадовіка-альманаха, прысвечаны даследаванню беларускай эміграцыі.Тэма гэтага нумару — Беларусы ў Нямеччыне.

Гэта 34-ы нумар штогадовіка-альманаха, прысвечаны даследаванню беларускай эміграцыі.Тэма гэтага нумару — Беларусы ў Нямеччыне.

У ім друкуюцца даследаванні: Лявона Юрэвіча «Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту і нораваў з лагерных часоў», Вітаўта Кіпеля «Моладзь у лагерах Ды-Пі», Алеся Марговіча «Шлях беларускіх дзяцей у апошняю вайну», Барыса Данілюка «Лісты пра Остаўцаў і Дыпістаў у французскай зоне», Івонкі Сурвілы «Ды-Пі лагеры ў Даніі».

Таксама змешчаны лісты Антона Адамовіча і перапіска Людвіка Галубовіча (Зарэчнага) з Дзмітрыем Касмовічам,

а таксама ўспаміны Юрыя Сабалеўскага «Беларуская сялянска-работніцкая грамада», што ў 1960-я друкаваліся ў часопісе брытанскіх беларусаў «Аб’еднанне». Тут яны перадрукаваныя з грунтоўнай прадмовай гісторыка Аляксандра Пашкевіча.

У нумары таксама змешчаны артыкул Наталлі Гардзіенкі «Да гісторыі беларусаў у Мюнхенскім інстытуце вывучэння СССР» з бібліяграфіяй беларускіх перыёдыкаў установы.

Друкуецца падборка матэрыялаў, прысвечаных памяці мюнхенскага даследчыка Паўлы Урбана з яго ўспамінамі, артыкул Л.Юрэвіча пра Язэпа Варонкі, а таксама Андрэя Блінца «Яшчэ раз праз Наваградскі эскадрон Рагулі», у якім даследчык палемізуе з апошнімі даследаваннямі пра рагуляўцаў.

***

«Запісы БІНІМ» былі заснаваныя ў 1952 г. у ЗША. Першыя шэсць тамоў выйшлі ў 1952—1954 гг. у Нью-Ёрку, наступныя пяць — у Мюнхене (1962–1960), З 12 па 24-ты выдаваліся ўНью-Ёрку (1974–1999). Ад 2001 г. (№ 25) «Запісы БІНІМ» — сумесны мінска-ньюёрскі праект.

Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение