Беларускі Дзень Герояў у Львове

У нядзелю ў Львове прадстаўнікі беларускай апазіцыі разам з львавянамі і мясцовымі палітыкамі адзначылі беларускае нацыянальнае свята Дзень герояў.

Беларускія апазіцыянэры пачалі нядзельную раніцу малітвай за мінулых і сучасных герояў Беларусі ў львоўскім храме - за тых, хто загінуў 91 год таму і за 14 цяперашніх палітвязняў рэжыму Лукашэнкі, за тых людзей, якія адстойвалі і адстойваюць незалежнасць Беларусі.

«Украінцам зразумелая гісторыя Беларусі і Дзень герояў. Аналагічныя падзеі адбываліся ў Халодным Яры. Тады Польшча з Савецкай Расіяй дзялілі і Беларусь, і Украіну. Беларуская і ўкраінская нацыі аказвалі супраціў», - адзначыў старшыня Руху салідарнасці "Разам" і кіраўнік Беларускага цэнтру ва Украіне Вячаслаў Сіўчык. Беларуская апазіцыя разам з львавянамі ўшанавала памяць удзельніка паўстання 1830-31 гадоў Сымона Шыдлоўскага, які пахаваны ў Львове, а таксама правяла круглы стол, дзе гаварылася пра гістарычнае значэнне падзеяў 1920 года і пра сучасныя рэаліі Беларусі. Дзень герояў Беларусі завершыўся мітынгам ля помніка Тарасу Шаўчэнку і шэсцем да манумента правадыру АУН Сцяпану Бандэру.

Радыё Свабода