У Кракаве прайшлі Дні беларускай культуры

З 16 па 18 лістапада ў Кракаве прайшлі Дні беларускай культуры. Ладзіліся яны ўжо шосты раз, праўда, два гады (2009–2010) не праводзіліся. Арганізатарамі выступілі Беларускае таварыства ў Кракаве (старшыня — Юрый Гардзееў) і Навуковае кола студэнтаў-расіязнаўцаў.

З 16 па 18 лістапада ў Кракаве прайшлі Дні беларускай культуры. Ладзіліся яны ўжо шосты раз, праўда, два гады (2009–2010) не праводзіліся. Арганізатарамі выступілі Беларускае таварыства ў Кракаве (старшыня — Юрый Гардзееў) і Навуковае кола студэнтаў-расіязнаўцаў.

Праграма была вельмі багатая і разнастайная.

Аўтарка кнігі пра БНР Дарота Міхалюк і арганізатар Дзён беларускай культуры Юрый Гардзееў

Пачаліся ДБК гістарычным семінарам «Другая сусветная вайна на Беларусі: Вялікая айчынная ці грамадзянская вайна» з удзелам гісторыкаў з Мінска і Варшавы (С.Новікаў, Я.Грэбень, А.Гардзіенка, Ю.Грыбоўскі). Былі абмеркаваныя пытанні нямецкага бліцкрыга ў чэрвені 1941 г., белыя плямы абароны Брэсцкай крэпасці, пытанні беларускай «калабарацыі», польска-беларускі канфлікт, злачыннасці і пытанні штодзённага жыцця на тэрыторыі Беларусі.

Адбылася таксама прэзентацыя кніжная серыі «Гарадзенская бібліятэка», а таксама быў зладжаны паказ дакументальных фільмаў «Белсата».

Затым адбыліся прэзентацыі кніжак Дароты Міхалюк «Bialoruska Republika Ludowa 1918–1920, U podstaw bialoruskiej panstwowasci», Нэлі Бекус «Struggle over Identity. The Official and the Alternative «Belarusiannes», Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі 1944–1953», быў арганізаваны семінар «Беларуска-польскія літарацкія сувязі» з удзелам Язэпа Янушкевіча, Міколы Хаўстовіча, Багуслава Допарта.

Выступае Валянцін Акудовіч

Скончыліся Дні культуры канцэртам гурта «Альтанка», а ў нядзелю ў клубе «Імбір» адбыўся канцэрт гурта «Нагуаль».

Правядзенне Дзён культуры выклікала вялікую цікавасць менавіта з боку польскіх студэнтаў, якія часам мала што ведаюць пра сваю ўсходнюю суседку.

Усяго ў Кракаве навучаецца пад 200 тыс. студэнтаў, з іх толькі ў Ягелонскім універсітэце каля 50 тыс. чалавек. Саміх беларусаў у Кракаве каля 400 чалавек.

Спонсарамі Дзён беларускіх выступілі: Малапольскае ваяводства і Дэпартамент публічнай і культурнай дыпламатыі пры МЗС Польшчы.

Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение