У Варшаве адчыняць Беларускі культурны цэнтар

/У Варшаве адчыняецца Беларускі культурны цэнтар. Гэтая ўстанова будзе папулярызаваць беларускую культуру ў Польшчы - ладзіць імпрэзы, якія пазнаёмяць польскую публіку з апошнімі дасягненнямі беларускіх творцаў.

Ва ўрачыстасці адкрыцця цэнтру возьме ўдзел міністар культуры Беларусі Павал Латушка. Дарэчы, міністар цягам васьмі гадоў працаваў амбасадарам Беларусі ў Варшаве.

У чацвер у Беларускім культурным цэнтры адчыніцца фотавыстава “Незвычайная Беларусь” і адбудзецца канцэрт гурта “Купалінка” з Мінска.

Цэнтар размесціцца ў варшаўскім раёне Вілянаў, непадалёк ад беларускага пасольтва.

Цягам трох гадоў Беларускі культурны цэнтар існаваў у Беластоку. За гэты час там было праведзена некалькі дзясяткаў культурніцкіх мерапрыемстваў. Цэнтар таксама падтрымліваў ініцыятывы беларускай меншасці на Беласточчыне.

Польскае радыё для замежжа

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение