Мастацкі дэбют вядомага дакументаліста Сяргея Лазніцы, фільм “Шчасце маё”, перамог у конкурсе за “Найлепшы еўрапейскі дэбют” на XVI Еўрапейскім форуме “Cinergia” ў Лодзі.
Апрача ўзнагароды “Крыштальная лодка”, пераможца атрымаў грашовую прэмію - 10 тысяч злотых.
У конкурсе “Найлепшы еўрапейскі дэбют” прымалі ўдзел 9 карцін. Журы ў складзе Кшыштафа Занусі, Бруно Шатэлен, Катрын Уіндфэль аддало перавагу Лазніцы.
“Шчасце маё” – гэта партрэт сучаснай Расиі. Стужка складаецца з рэальных гісторый, галоўнымі героямі якіх зяўляюцца простыя людзі. Лазніца распавядае пра краіну, жыхары якой амаль цалкам страцілі мараль і пачуццё спагады да іншых. Іх жыццё стала зачыненым колам гвалту і забойстваў.
Стужка атрымала шмат узнагарод на розных кінаімпрэзах свету. “Шчасце маё” было заўважанае і на сёлетнім Любускім кіналеце ў Лагове (Польшча). Падчас кінафестывалю ў Канах праца Сяргея Лазніцы была адной з сенсацый імпрэзы.
Сяргей Лазніца нарадзіўся ў Баранавічах, у Беларусі.