У Бельску-Падляшскім з'явілася свая ікона Еўфрасінні Полацкай

Цэнтр праваслаўнай культуры ў Бельску-Падляшскім атрымаў у падарунак ікону Еўфрасінні Полацкай, заступніцы беларускай зямлі.

Цэнтр праваслаўнай культуры ў Бельску-Падляшскім атрымаў у падарунак ікону Еўфрасінні Полацкай, заступніцы беларускай зямлі.

Па словах дырэктара цэнтра, настаяцеля царквы Нараджэння Багародзіцы айца Юрыя Багацэвіча, ікона наблізіць да праваслаўных Польшчы постаць беларускай святой:

- Мы мала ведаем пра Еўфрасінню Полацкую ў Польшчы. Яна была вельмі адукаванай, мудрай жанчынай, якая прысвяціла сваё жыццё Богу. Таму я лічу, што ў Доме праваслаўнай культуры, ікона будзе вельмі пасаваць. Яна дапаможа развівацца нашай моладзі, дзецям якія там навучаюцца, яе блаславенне будзе дапамагаць нам усім. Яна служыць нам усім прыкладам. Думаю дзякуючы гэтай іконе, яна стане больш вядомай нашым людзям.

Ікону цэнтру праваслаўнай культуры ў дар перадаў калектыў беларускай песні “Маланка”, які, у сваю чаргу, атрымаў яе падчас візіту ў Мінск і Віцебск на фестываль культур беларусаў свету.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение