Чэшскія праваабаронцы падтрымліваюць Алеся Бяляцкага

Цікавасць да працэсу над старшынёй праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесем Бяляцкім не зніжаецца дзякуючы актыўным дзеянням чэшскіх абаронцаў правоў чалавека – зазначыла ў эфіры радыё "Рацыя" Катка Шпацава, прадстаўніца чэшскай арганізацыі "Грамадзянская Беларусь".

Лісты з заклікам еўрапейскіх урадаў падтрымаць Алеся Бяляцкага ды патрабаваць яго вызвалення некалькі дзён таму распаўсюдзіў Чэшскі Хельсінскі камітэт. Акрамя гэтага чэшскія арганізацыі, якія супрацоўнічаюць з беларускай грамадзянскай супольнасцю плануюць шэраг мерапрыемстваў прысвечаных палітзняволеным і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, кажа Катка Шпацава.

- Вельмі актыўнымі з'яўляюцца тыя праваабаронцы, якія самі былі прааваабаронцамі пры чэхаславацкім камуністычным рэжыме. Абвешчаны збор грамадскіх сродкаў на падтрымку «Вясны» і Алеся Бяляцкага. Чэшскія грамадзяне адгукнуліся, так што робім усё, што ў нашых сілах.

Да міжнароднага аргкамітэту па вылучэнні кандыдатуры Алеся Бяляцкага ў якасці лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра далучыліся многія вядомыя чэшскія дысыдэнты сярод іх і былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл. Пасля затрымання Алеся Бяляцкага ў жніўні з’явілася інфармацыя пра магчымасць перадачы Чэхіяй дадзеных пра Алеся Бяляцкага, аднак пасля праведзенай праверкі яна не пацвердзілася.

Зміцер Косцін, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение