БНП ушанавала памяць беларусаў, пахаваных у Варшаве

Сябры арганізацыі “Беларуская нацынальная памяць” 1 літспада наведалі магілы вядомых беларусаў на некалькіх варшаўскіх могілках.

Сябры арганізацыі “Беларуская нацынальная памяць” 1 літспада наведалі магілы вядомых беларусаў на некалькіх варшаўскіх могілках.

Старшыня “Беларускай Нацыянальнай Памяці" Анатоль Міхнавец адзначыў, што неабходна стварыць спіс магілаў вядомых беларусаў, пахаваных на розных могілках ў Польшчы:

- Мы наведалі праваслаўныя могілкі на Волі, ушанавалі памяць нашых землякоў. На гэтых могілках нам вядома, дзе знаходзяцца пахаванні Янкі Жамойціна, вядомыя могілкі прадзеда Паўла Севярынца, і таксама мы ўшанавалі пахаванне Мітрапаліта Дзяніса, ён украінец па нацыянальнасці, але вельмі шмат зрабіў для беларусаў. Дзякуючы яму ў час Другой сусветнай вайны ў Варшаве быў беларускі прыход, была беларуская школа, было беларускае праваслаўнае жыццё. Цяпер мы знаходзімся на Павонзкіх могілках, наведалі магілу Марыі Ямант, нарачонай Кастуся Каліноўскага. Зараз наша невялікая грамада сабралася каля магілы Яна Булгака.

Анатоль Міхнавец заклікае ўсіх неабыякавых людзей, якія цікавяцца гісторыяй беларускага руху, папаўняць мапу пахаванняў вядомых беларусаў, магілы якіх знаходзяцца на могілках у розных краінах свету. Некаторыя пахаванні ўжо пазначаны, але гэта далёка не ўсё, кажа Анатоль Міхнавец:

- Самая галоўная праблема беларускіх пахаванняў, напрыклад, у замежжы, гэта адсутнасць інфармацыі, мы проста не ведаем што ёсць гэтыя магілы, што ёсць людзі, якія ведаюць, дзе яны знаходзяцца. Намі зроблены першы крок, мы зрабілі такую віртуальную мапу на нашай старонцы, там мы пазначаем дакладныя каардынаты тых пахаванняў, тых месцаў, якія мы адшукалі. Заклікаем слухачоў Радыё Рацыя таксама далучацца да гэтай справы, каб папаўнялі, напрыклад, нашу мапу, рабілі сваю, ці калі хтосьці мае нейкія звесткі, каб перадавалі, перасылалі нам, а мы ўжо па магчымасці будзем гэта ўсё разшукваць.

* * *

1 і 2 лістапада - дні калі па ўсёй Польшчы людзі розных канфесій масава наведваюць магілы сваіх блізкіх. Восенскія “Дзяды” ці памінанне продкаў сталі ў Польшчы не столькі рэлігійным, але традыцыйным святам, калі наведваюць магілы блізкіх.

Паводоле “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение