Джуд Лоў падтрымаў беларускіх палітвязняў

Вядомы брытанскі актор Джуд Лоў падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням. Кампанію падтрымкі палітвязняў Беларускі Свабодны тэатр пачаў праводзіць з 5 студзеня 2011 года - свайго першага спектакля, паказанага пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

Вядомы брытанскі актор Джуд Лоў падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням.

Кампанію падтрымкі палітвязняў Беларускі Свабодны тэатр пачаў праводзіць з 5 студзеня 2011 года - свайго першага спектакля, паказанага пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Тады, у легендарным нью-ёркскім тэатры LaMama, артысты папрасілі амерыканскіх гледачоў падпісаць паштоўкі для палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах. З таго часу палітвязням былі адпраўленыя тысячы паштовак з усяго свету - з Нью-Ёрка, Чыкага, Ганконга, Любліна, Лондана, Нотынгема, Турына, Эдынбурга...

У кампанію маральнай падтрымкі палітвязняў ўключыліся дзясяткі сусветных зорак кіно, тэатра, музыкі - Кевін Спейсi, Джуд Лоў, Том Стопард, Кевін Клайн, Лоры Андэрсан, Філіп Сеймур Хофман, Эд Харыс, Джордж Клуні і шматлікія іншыя.

З мая 2011 года ўсе акцыі, арганізаваныя Свабодным тэатрам сталі праходзіць у межах кампаніі Free Belarus Now.

На мінулым тыдні вядомы брытанскі актор Джуд Лоў працягнуў кампанію салідарнасці з палітвязнямі, падпісаўшы і адправіўшы ім усім паштоўкі са словамі падтрымкі.

Хартыя'97


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение