Беларускі фальклорны калектыў “Цаглінкі” ўзнагароджаны Срэбным крыжом міністра культуры Польшчы

Беларускі фальклорны калектыў «Цаглінкі» са Старога Ляўкова на Падляшшы ўзнагароджаны Срэбрным Крыжом міністра культуры Польшчы, а яго найстарэйшыя ўдзельніцы, адзнакамі прэзідэнта – Срэбрным і Залатым Крыжамі Заслугі.
Беларускі фальклорны калектыў «Цаглінкі» са Старога Ляўкова на Падляшшы ўзнагароджаны Срэбрным Крыжом міністра культуры Польшчы, а яго найстарэйшыя ўдзельніцы, адзнакамі прэзідэнта – Срэбрным і Залатым Крыжамі Заслугі.

Атрыманыя ўзнагароды, па словах кіраўніка калектыву, Галены Барташук – гэта радасць і стымул да далейшай дзейнасці.

- Вера Осяк 35 гадоў спявае, Марыся Русіновіч таксама. А мы ўсе таксама атрымалі Срэбрны Крыж, не спадзяваліся, але вельмі задаволеныя, што атрымалі. Гэта нас будзе падштурхоўваць да далейшага спявання.

Найстарэйшая удзельніца калектыву Вера Осяк, узнагароджаная Залатым Крыжом Заслугі, нават не спадзявалася атрымаць такую высокую адзнаку:

- Я маю Срэбрны Крыж Заслугі, але залатога не думала атрымаць. У мае залатыя гады, бо я маю ўжо 76 гадоў, я атрымала золата. Вельмі мяне гэта цешыць і, думаю, што мая сям'я таксама будзе ўдзячная.

Калектыў «Цаглінкі» быў створаны Кастусём Майсеняй у Старым Ляўкове. У перыяд росквіту калектыў налічваў чатыры дзясяткі ўдзельнікаў. Сёння ў ім спяваюць жыхары Ляўкова, навакольных вёсак, а таксама жыхары Гайнаўкі, гміны Міхалова ды іншых мясцовасцяў рэгіёна.

Паводле “Радыё Рацыя”