Мэр Вільні паабяцаў дапамогу рэпрэсаваным беларусам

Мэр Вільні Артурас Зуокас сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі. Як паведамляе інтэрнэт-сайт аб'яднаных дэмсіл udf.by, Зуокас яшчэ раз падкрэсліў зацікаўленасць Літвы ў дэмакратызацыі сваёй усходняй суседкі.

Мэр Вільні Артурас Зуокас сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт аб'яднаных дэмсіл udf.by, Зуокас яшчэ раз падкрэсліў зацікаўленасць Літвы ў дэмакратызацыі сваёй усходняй суседкі. Ён таксама паабяцаў, што Вільнюс будзе аказваць дапамогу ўсім беларусам, якія трапяць пад рэпрэсіі ў сябе на радзіме, паведаміў адзін з удзельнікаў сустрэчы, был палітзняволены Аляксандр Атрошчанкаў. Паводле яго слоў, мэр у самым пачатку сустрэчы заявіў, што не ўсе літоўцы ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі так, як прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ, вядомая сваімі сімпатыямі да беларускага правіцеля. Як зазначыў Артурас Зуокас, большасць літоўскіх палітыкаў упэўненыя ў неабходнасці дэмакратызацыі Беларусі, вызваленні з турмаў усіх палітзняволеных, а таксама правядзенні ў краіне свабодных дэмакратычных выбараў. Толькі ў гэтым выпадку, на думку палітыка, афіцыйны Мінск можа разлічваць на якуюсьці падтрымку Захаду. З беларускага боку ў сустрэчы ўзялі ўдзел Станіслаў Шушкевіч, Вольга Бандарэнка, Марына Адамовіч, Наталля Радзіна.