Беларусы замежжа пратэставалі супраць фінансавання рэжыму Лукашэнкі

Серыя пікетаў прайшла сёння ў шэрагу буйных еўрапейскіх гарадоў ля філіялаў “Дойчэ банка”. Гэты банк сумесна з расійскім “Сбербанкам” мае намер пракрэдытаваць беларускае прадпрыемства “Беларуськалій”. Адзін з пікетаў прайшоў у Варшаве. Каля двух дзясяткаў чалавек прыйшло да тамтэйшага галоўнага філіялу “Дойчэ банка”.

Удзельнікі акцыі здолелі перадаць кіраўніку філіяла асабіста ў рукі петыцыю на англійскай мове. У ёй сказана, што прымаючы рашэнне аб крэдытаванні Беларусі, “Дойчэ банк” спрыяе падтрымцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Кіеў

19 кастрычніка ў Кіеве перад офісам “Дойчэ банка” некалькі беларусаў таксама правялі пікет. Паводле пікетоўцаў, паколькі “Дойчэ банк”  выступае брокерам беларускіх уладаў, то адпаведна і аказвае фінансавую дапамогу дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі.У руках яны трымалі транспаранты на нямецкай і рускай мовах: “Спыніць дапамогу апошняму дыктатару Еўропы” і “Дойчэ Банк” фінансуе утрыманне за кратамі наступнага прэзідэнта Беларусі. Што на гэты конт думаюць акцыянеры?”.Падрыхтаваную да банка петыцыю супрацоўнікі “Дойчэ банку” браць адмовіліся. Таму яна была накіраваная ў банк поштай. Акцыя была арганізавана кіраўніком руху салідарнасці “Разам” і кіраўніком Беларускага Цэнтру ва Украіне Вячаславам Сіўчыкам.

euroradio.fm