Беларусы Чэхіі хочуць, каб іх прызналі нацменшасьцю.

З такой ініцыятывай выстапіў рэдакцыйны калектыў англамоўнага выдання „Belarusian Review” у Празе. Рэдактар выдання Юрка Станкевіч расказвае, чаму беларусы прэтэндуюць на статус нацменшасці.

З такой ініцыятывай выстапіў рэдакцыйны калектыў англамоўнага выдання „Belarusian Review” у Празе. Рэдактар выдання Юрка Станкевіч расказвае, чаму беларусы прэтэндуюць на статус нацменшасці.

Юрка Станкевіч. Архіўнае фота

Ю. Станкевіч: Справа ў тым, што паміж беларускім і чэшскім народамі ёсць гістарычная сувязь яшчэ з часоў Скарыны і Вітаўта. Некаторыя кажуць, што, напрыклад, падчас камунізма беларусы былі амаль неактыўныя, не было ніякіх арганізацый. У нашым абгрунтаванні мы тлумачым і даказваем, што падчас камунізма немагчыма было быць актыўнымі. Таго, хто нешта спрабаваў рабіць, як Ларыса Геніюш, высылалі ў Сібір.

У Чэхіі ёсць Рада нацыянальных меншасцяў, нас туды запрашаюць ужо каля года ў якасці гасцей. І нават ёсць такая памылка, што ў запрашэнні называюць нас нацменшасьцю, хоць гэта не так. Адным словам мы стараемся дзейнічаць.

Юрка Станкевіч адзначае, што беларусы, як нацменшасьць, здабудуць невялікія, але ўсё ж правы.

Ю. Станкевіч: Фактычна правы невялікія, але ёсць цэлы шэраг дробязяў. Напрыклад, у Празе ёсць Дом нацменшасцяў. У ім кожная мяньшыня мае офіс, можа бясплатна ладзіць мерапрыемствы. Мы такой магчымасці не маем, а можна было б і школку весці. Па-другое, нацменшасці атрымліваюць ад чэшскага ўраду фінансаванне, даволі-такі шчодрае.

Са сваёй просьбай Беларусы звярнуліся да прэзідэнта, ураду і прэм’ер-міністра Чэхіі. Урад і прэзідэнт адказалі, што такімі справамі не займаюцца. А вось прэм’ер-міністр Пэтр Нэчас напісаў ліст, у якім патлумачыў, што не бачыць перашкодаў для таго, каб беларусы сталі нацменшасцю побач з 12 іншымі народамі (палякі, славакі, сэрбы, цыгане, закарпацкія русіны, расейцы, грэкі, украінцы, баўгары, харваты, вугорцы, немцы), аднак хоча пачакаць афіцыйных вынікаў сёлетняга перапісу насельніцтва.

Мяркуецца, што ў Чэхііі жыве некалькі тысяч беларусаў. Найчасцей яны прыяжджаюць на вучобу і ў пошуках працы.

Польскае радыё для замежжа