«Паганства» Андрэя Лянкевіча ў Варшаве

Тры гады працы над фатаграфіямі і год над выданнем кнігі – вынік 4 гадоў творчай працы фатографа Андрэя Лянкевіча быў прэзентаваны ў Кнігарні інстытута рэпартажу «Wrzenie świata» ў Варшаве.
Тры гады працы над фатаграфіямі і год над выданнем кнігі – вынік 4 гадоў творчай працы фатографа Андрэя Лянкевіча быў прэзентаваны ў Кнігарні інстытута рэпартажу «Wrzenie świata» ў Варшаве.

З кнігай-альбомам пра паганскую культуру Беларусі пазнаёміліся ўжо жыхары многіх еўрапейскіх гарадоў, зараз такую магчымасць мелі і жыхары польскай сталіцы. Як адзначае аўтар выдання Андрэй Лянкевіч, «Паганства» можна ўспрымаць не толькі як мастацкі альбом, але таксама як даведнік:

- У нейкім сэнсе гэта і фантастычны аповед, таму што ўсё-такі фатаграфіі не маюць амаль нічога супольнага з рэчаіснасцю. Гэта мая моцная, квадратная, чорна-белая інтэрпрэтацыя. З іншага боку, там ёсць поўныя подпісы да ўсіх падзей, якія апісаныя, пачынаючы з традыцый, заканчваючы жывёламі, месцамі, аб'ектамі. У гэтым сэнсе – гэта і даведнік. А з трэцяга боку, гэта яшчэ і карта, таму што там падпісаныя ўсе вёскі і даты, калі адбываюцца традыцыі. Можна гэта ўзяць і выкарыстоўваць як карту, узяць і паехаць.

У час сустрэчы Андрэй Лянкевіч распавёў таксама пра свае творчыя планы. Бліжэйшым часам ён збіраецца стварыць праект на тэму Другой сусветнай вайны.

Ганна Мордань, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение