Фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» адкрыў выставу «Press Photo» у Пецярбургу

У Санкт-Пецярбургу адкрылася выстава «Press Photo 2011: Беларусь, Літва і Эстонія». Адкрыў выставу фотакарэспандэнт «Нашай Нівы», уладальнік гран-пры «Belarus Press Photo-2011» Сяргей Гудзілін.

У Санкт-Пецярбургу адкрылася выстава «Press Photo 2011: Беларусь, Літва і Эстонія». Адкрыў выставу фотакарэспандэнт «Нашай Нівы», уладальнік гран-пры «Belarus Press Photo-2011» Сяргей Гудзілін.

Сяргей Гудзілін распавядае пра Беларусь

Ягонае фота роты вайскоўцаў падчас абавязковага прагляду перадачы «Панарама» было прызнанае найлепшым за год.

На пецярбургскай выставе, якая ладзіцца ад 30 верасня да 24 кастрычніка ў Лофт-праекце «Этажи», можна будзе ўбачыць фотаздымкі прызёраў конкурсаў трох краінаў.

Стварэнне «патройнай» выставы мае цікавы момант — калі ў Эстоніі і Літве

«Прэс-Фота"падтрымліваецца ўладамі, фатографы не маюць праблем з арганізацыяй конкурсных выставаў, то беларускае «Прэс-фота» сёлета нават не дапусцілі да паказу. Аднак альбомы са здымкамі-пераможцамі карыстаюцца вялікім попытам у незалежных кнігарнях.

Наша Ніва