4000 віншавальных паштовак Алесю Бяляцкаму

Амаль чатыры тысячы віншавальных паштовак для беларускага праваабаронцы - такім вынікам завяршылася акцыя "Салідарныя з Беларуссю. Паштоўка для зняволенага Алеся Бяляцкага".

Амаль чатыры тысячы віншавальных паштовак для беларускага праваабаронцы - такім вынікам завяршылася акцыя "Салідарныя з Беларуссю. Паштоўка для зняволенага Алеся Бяляцкага".

Польскія няўрадавыя арганізацыі, якія дзейнічаюць пры “Групе замежжа” - зладзілі акцыю адпраўкі віншавальных паштовак у турму старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды ягонага дня народзінаў - кажа адзін з арганізатараў акцыі Томаш Гарбоўскі:

- Мы былі здзіўленыя тым, што столькі асобаў ведае, кім з’яўляецца Алесь Бяляцкі. Усе хацелі нейкім чынам выказаць яму сваю падтрымку і салідарнасць. Таксама віншавальную паштоўку Алесю падпісаў Тадэвуш Мазавецкі, Хенрык Вуец, Ян Літыньскі, дарадца прэзідэнта. Нам гэта падаецца натуральным, з іншага боку мы хацелі б выразіць сваё шкадаванне, што Польшча, польскія ўлады спрычыніліся да да таго, што Алесь апынуўся ў турме.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы на пачатку жніўня нібыта за ўхіхеленне выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах, за што яму пагражае да сямі гадоў турмы. Праваабаронцу затрымалі на падставе інфармацыі перададзенай беларускаму боку польскай Генеральнай пракуратурай.

Радыё Рацыя