У Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды пераносу Культурнага цэнтру Беларусі ў Варшаву

У будынку былога ўжо Культурнага цэнтра Беларусі ў Беластоку 27 верасня прайшла “прэсавая канфэрэнцыя” з амбасадарам РБ у Польшчы – Віктарам Гайсёнкам. На канфэрэнцыю былі афіцыйна запрошаныя толькі журналісты двух беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў: ОНТ і Першага тэлеканала Белдзяржтэлебачання.

У будынку былога ўжо Культурнага цэнтра Беларусі ў Беластоку 27 верасня прайшла “прэсавая канфэрэнцыя” з амбасадарам РБ у Польшчы – Віктарам Гайсёнкам. На канфэрэнцыю былі афіцыйна запрошаныя толькі журналісты двух беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў: ОНТ і Першага тэлеканала Беларускага Дзяржаўнага Тэлебачання.

Падчас канферэнцыі Віктар Гайсёнак перадаў прадстаўнікам беларускай нацыянальнай меншасці адказ Аляксандра Лукашэнкі на зварот адносна пераносу Цэнтра беларускай Культуры з Беластока ў Варшаву.

На сустрэчу былі запрошаныя толькі падпісанты звароту і прадстаўнікі беларускага дзяржаўнага тэлебачання. Мясцовыя незалежныя СМІ не былі праінфармаваныя пра сустрэчу. Пра візіт амбасадара Беларусі “Радыё Рацыя” даведалася ад прэс-сакратара беларускай амбасады Аляксея Зелянко. Таму “Радыё Рацыя” было адзіным прысутным незалежным СМІ на сустрэчы.

Пасля таго як амбасадар Беларусі афіцыйна зачытаў падпісантам адказ Аляксандра Лукашэнкі і уручыў ім лісты, адбылася сустрэча за закрытымі дзвярыма.

Зварот да Аляксандра Лукашэнкі ў справе Культурнага цэнтра Беларусі падпісалі некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў мясцовых самакіраванняў, праваслаўных і беларускіх арганізацыяў.

Радыё Рацыя