Андрэй Лянкевіч прэзентуе "Паганства" ў Варшаве

У Варшаве адбудзецца прэзентацыя праекта "Паганства" беларускага фатагрофа Андрэя Лянкевіча. Як адзначыў аутар, прэзентацыя адбудзецца 3 кастрычніка, ў рамках сустрэчы польскіх і беларускіх мастакоў у варшаваўскай кнігарні Інстытута Рэпартажа "Wrzenie Świata" (ul. Gałczyńskiego 7).

У Варшаве адбудзецца прэзентацыя праекта "Паганства" беларускага фатагрофа Андрэя Лянкевіча. Як адзначыў аутар, прэзентацыя адбудзецца 3 кастрычніка, ў рамках сустрэчы польскіх і беларускіх мастакоў у варшаваўскай кнігарні Інстытута Рэпартажа "Wrzenie Świata" (ul. Gałczyńskiego 7). Весці сустрэчу будзе Лявон Тарасэвіч.

- Адметнасць прэзентацыі ў тым, што ёй будзе кіраваць Лявон Тарасэвіч. Мы доўга думалі, хто гэта мог бы зрабіць. Мне падалося, што гэта фантастычнае спалучэнне. Ён ведае беларускія традыцыі, а з іншага боку - чалавек жыве тут і разумее, на якой мове трэба распавядаць нашую агульную культурную спадчыну.

Нядаўна Андрэй Лянкевіч пабываў са сваёй фотавыставай "Паганства" ў Парыжы, дзе яго работы карысталіся поспехам і сустрэлі высокія ацэнкі экспертаў.

Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя