Беларускі дэсант на "Кірмашы народаў" у Вільні + фота

У Вільні 24-25 верасня адбыўся "Кірмаш народаў" (Tautų mugė), удзел у якім прынялі, у тым ліку, і прадстаўнікі беларускай дыяспары Літвы. Святочныя мерапрыемствы праходзілі на праспекце Гедыміна ад Лукішак да катэдральнай плошчы Вільні.

У Вільні 24-25 верасня адбыўся "Кірмаш народаў" (Tautų mugė), удзел у якім прынялі, у тым ліку, і прадстаўнікі беларускай дыяспары Літвы. Святочныя мерапрыемствы праходзілі на праспекце Гедыміна ад Лукішак да катэдральнай плошчы Вільні.

Беларускі "дэсант" быў досыць прадстаўнічым! Гэта і некалькі фотавыстаў, і беларускія рамеснікі, і беларускія мастакі, і фальклорныя ансамблі. Адмысловыя павільёны былі ў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Іх было відаць здалёк дзякуючы нацыянальным сцягам. Гасцей свята беларусы частавалі дранікамі, блінамі і півам. Таксама ў беларускіх павільёнах можна было набыць розныя сувеніры і кнігі, якія распавядаюць пра гісторыю Беларусі, беларусаў у Літве і гэтак далей

Вялікую і насычаную праграму прэзентаваў мінскі тэатр "DiGrease".  Зоркай беларускага музычнага прадстаўніцтва стаў рэп-выканаўца Vinsent, выступ якога адбыўся а 7 вечара на вялікай сцэне, што на праспекце Гедыміна.  Святочны суботні дзень завершыўся фаер-шоў тэатра "DiGrease".

Найбольш актыўныя ўдзельнікі беларускай забаўляльна-пазнавальнай праграмы атрымалі падарункі ад культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Фота charter97.org

Фота charter97.org

Фота charter97.org

Фота charter97.org

Фота charter97.org

Фота charter97.org

Фота charter97.org

Паводле telegraf.by і k-atamanchik.livejournal.com