У Саколцы ўзгадалі беларускага кампазітара Яна Тарасевіча

У Саколцы (Польшча) адбылася сустрэча, прысвечаная вядомаму беларускаму кампазітару Яну Тарасевічу. Вучні агульнаадукацыйнага ліцэя сустрэліся з Ганнай Кандрацюк, якая з'яўляецца аўтаркай кнігі пра гэтага выдатнага музыку.
Яна ТарасевічУ Саколцы (Польшча) адбылася сустрэча, прысвечаная вядомаму беларускаму кампазітару Яну Тарасевічу. Вучні агульнаадукацыйнага ліцэя сустрэліся з Ганнай Кандрацюк, якая з'яўляецца аўтаркай кнігі пра гэтага выдатнага музыку.

Ліцэісты пабачылі дакументальны фільм пра Яна Тарасевіча, створаны беластоцкім рэжысёрам прысвечаны Юрыем Калінам. Вучні таксама пазнаёміліся з творчасцю кампазітара. Прагучаў твор “Valse banale”, які Тарасевіч прысвяціў жыхарам Сакольшчыны. У час сустрэчы Ганна Кандрацюк пазнаёміла ліцэйстаў з асобай кампазітара і заахвоціла іх да пошукаў інфармацыі пра гэтага выдатнага жыхара Сакольскай зямлі:

- Яны не ведалі пра гэта, але напрацягу сустрэчы шмат чаго для сябе адкрылі, людзі хочуць пазнаёміцца з гэтай тэмай. Неўзабаве яны выправяцца ў свет, але памяццю будуць вяртацца ў гэтае месца, а як вяртацца, калі яно ні з чым не звязана.

Ян Тарасевіч нарадзіўся ў 1893 годзе ў Саколцы. Музычную адукацыю атрымаў у Пецярбургу. Удзельнічаў у стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Пакінуў пасля сябе 113 твораў і адзін незавершаны канцэрт. Яго магіла знаходзіцца на праваслаўных могілках у Саколцы. На пачатку ліпеня гэтага года на сцяне музея Сакольскай зямлі была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Яна Тарасевіча. Сустрэча ліцэістаў з Ганнай Кандрацюк арганізавана Таварыствам сяброў сакольскай зямлі “Сакольшчына”.

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение