Сёння ў Берліне пачынаецца мастацкі фестываль "Дах"

Гэтымі днямі значная колькасць беларускіх пісьменікаў, музыкаў, перформераў прыбывае ў Берлін. Тут, у культуным цэнтры Tacheles, сёння пачынаецца мастацкі фестываль "Дах".

Гэтымі днямі значная колькасць беларускіх пісьменікаў, музыкаў, перформераў прыбывае ў Берлін. Тут, у культуным цэнтры Tacheles, сёння пачынаецца мастацкі фестываль "Дах".

Сярод яго ўдзельнікаў - культуролаг, эсэіст, перформер Юрась Барысевіч:

- Сёлета адбудзецца ўжо 15-ы фестываль “Дах”. Наколькі мы ведаем, гэта слова гучыць аднолькава ў нямецкай, беларускай і некаторых іншых мовах. Фестываль адбываўся і ў Берліне, і ў Мінску, але сёлета Саюз мастакоў не даў памяшкання ў Мінску, таму ён адбываецца толькі ў Берліне.

Сярод удзельнікаў фестываля - пісьменнікі Ілля Сін, Ярыла Пшанічны, Аляксей Талстоў, музыкі Раман Яраш, Юлія Літвінава, Улад Бубен, перформер-група “Тэатр Псіхічнае Неўраўнавагі” і многія іншыя. Традыцыйна арганізатарамі фестываля выступаюць мастакі Алесь Родзін і Зміцер Юркевіч.

Фестываль завершыць сваю працу 25 верасня.

"Радыё Рацыя"