Фільм Хашчавацкага двойчы ўганаравалі на міжнарожным кінафестывалі ў Рызе

Дакументальны фільм “Лабатамія”, зняты Юрыем Хашчавацкім, двойчы ўганаравалі на XXI Міжнародным кінафестывалі “Arsenals” у Рызе. Імпрэза праходзіла 10–18 верасня 2011 г. У катэгорыі дакументальных фільмаў змагаліся 26 стужак. Фільм паводле сцэнара і ў рэжысуры выбітнага беларускага дакументаліста Юрыя Хашчавацкага ўзнагародзілі двума прызамі: “за найлепшы балтыйскі фільм” і спецыяльнай узнагародаю фірмы “Nikon”.

Дакументальны фільм “Лабатамія”, зняты Юрыем Хашчавацкім, двойчы ўганаравалі на XXI Міжнародным кінафестывалі “Arsenals” у Рызе.

Імпрэза праходзіла 10–18 верасня 2011 г. У катэгорыі дакументальных фільмаў змагаліся 26 стужак. Фільм паводле сцэнара і ў рэжысуры выбітнага беларускага дакументаліста Юрыя Хашчавацкага ўзнагародзілі двума прызамі: “за найлепшы балтыйскі фільм і спецыяльнай узнагародаю фірмы “Nikon”.

“Лабатамія” паказвае жахлівую палітыку “братняй краіны” ў дачыненні сваіх суседзяў. На прыкладзе гучных канфліктаў апошніх гадоў, між іншага, расійска-грузінскай вайны, аўтар паказвае, што ў сучасным свеце скальпель у руках хірурга замянілі сродкі масавай інфармацыі, а ў ролі псіхіятраў выступаюць палітыкі.

Найменне фільму паходзіць ад назвы нейрахірургічнай аперацыі, падчас якой разразаюць нервовыя валокны, што лучаць лобныя долі мозгу са структурамі прамежкавага мозгу. Яе мэта – зменшыць эмацыйныя працэсы, якімі звычайна суправаджаюцца думанне і ўзгадванне. Адзін з асноўных пабочных эфектаў лабатаміі – пацыент губляе пачуццё, што ён той самы чалавек, якім быў учора і будзе заўтра.

Дакументальная стужка “Лабатамія” была створана ў 2010 г. у супрацы чатырох партнёраў: “Baltic Film Production” (Эстонія), “Free Pro Video Institute” (Нямеччына), “Bramafilm” (Беларусь) і тэлеканалу “Белсат” пры падтрыманні “Jan Vrijman Foundation” і “Open Estonia Foundation”.

Раней гэты дакументальны фільм ўганаравалі на кінафестывалі “Cronograf у Кішынёве, і таксама двума прызамі. У малдаўскай сталіцы “Лабатамія” атрымала прыз глядацкіх сімпатыяў і спецыяльную ўзнагароду журы за “экспрэсіўнасць аўтара і ягонае грамадзянскае сумленне”.

Белсат ТВ