У Празе аднаўляюцца беларускія набажэнствы

У нядзелю, 25 верасня, у Празе ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна аднаўляюцца беларускія набажэнствы. Кожную апошнюю нядзелю месяца іх будзе служыць беларускі грэка-каталіцкі святар айцец Андрэй Абламейка.
У нядзелю, 25 верасня, у Празе ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна аднаўляюцца беларускія набажэнствы. Кожную апошнюю нядзелю месяца іх будзе служыць беларускі грэка-каталіцкі святар айцец Андрэй Абламейка.

Айцец Андрэй Абламейка сказаў:

«Я рады паведаміць пражскім вернікам і ўсім беларусам, што наша Беларускае грэка-каталіцкае душпастырства Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы ў Празе пасля летніх вакацый аднаўляе штомесячныя набажэнствы. Запрашаю сем’і, у якіх ёсць малыя дзеці, прыводзіць іх на заняткі ў нядзельнай школцы. Апрача святых Літургій у кожную апошнюю нядзелю месяца мы таксама будзем служыць на Дзяды, на Каляды, на Дабравешчанне 25 сакавіка і на Вялікдзень. На Дзяды і на Дзень Волі разам наведаемся на Альшанскія могілкі, асвецім магілы і памолімся за нашых герояў. Таксама ў маіх планах арганізацыя некалькіх падарожжаў, аб якіх будзе абвешчана дадаткова. Заклікаю беларусаў Чэхіі не забывацца не толькі аб хлебе штодзённым, але і аб ежы духоўнай».

Адрас царквы святых Кузьмы і Дзям’яна — Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech.

Пачатак багаслужбы аб 11:00 у нядзелю, 25 верасьня.

Радыё Свабода