Жыхары Варшавы падпісалі больш за тысячу паштовак Бяляцкаму

Каля прэзідэнцкага палацу ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Удзельнікі акцыі вырашылі падтрымаць зняволенага праваабаронцу віншавальнымі паштоўкамі да дня яго народзінаў - 25-га верасня.

Каля прэзідэнцкага палацу ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Удзельнікі акцыі вырашылі падтрымаць зняволенага праваабаронцу віншавальнымі паштоўкамі да дня яго народзінаў - 25-га верасня.

Адзін з удзельнікаў акцыі, прадстаўнік Фонду “Баторыя” Павал Багінскі адзначыў, што жыхары Варшавы вельмі ахвотна падпісвалі паштоўкі.

- Удалося сабраць звыш 1000 паштовак. Жыхары Варшавы вельмі ахвотна іх падпісвалі, вельмі станоўча да гэтага паставіліся. Быў водгук у СМІ – на некалькіх радыёстанцыях і па тэлебачанні з'явілася інфармацыя пра акцыю. Як грамадзянская супольнасць, грамадзяне Польшчы мы не можам зрабіць шмат, але можам выказаць салідарнасць з беларускай апазіцыяй – гэтым сціплым жэстам паказаць і спадару Бяляцкаму, і "Вясне", што палякі выступаюць за яго, памятаюць пра яго і ягоную дзейнасць.

Паштоўкі са словамі: "Дарагі Алесь, жадаем табе, цешыцца вольнасцю ў сваім краі як мага хутчэй" будуць накіраваныя у следчы ізалятар, дзе знаходзіцца правабаронца. У акцыі прыняў удзел міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Паводле “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение