Беларускі Культурны Цэнтр пераносіцца з Беластока ў Варшаву

Цэнтр культуры Беларусі пераносіцца з Беластока ў Варшаву, дзе ўжо падрыхтаваная новая для яго пляцоўка і нават працуюць некаторыя супрацоўнікі. Як паведаміў прэс-сакратар Беларускай амбасады ў Варшаве Аляксей Зелянко, адбылося гэта пад ціскам польскага МЗС.
Цэнтр культуры Беларусі пераносіцца з Беластока ў Варшаву, дзе ўжо падрыхтаваная новая для яго пляцоўка і нават працуюць некаторыя супрацоўнікі. Як паведаміў прэс-сакратар Беларускай амбасады ў Варшаве Аляксей Зелянко, адбылося гэта пад ціскам польскага МЗС.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара Беларускай амбасады ў Варшаве Аляксея Зелянко, адтрыццё мусціць адбыцца ўжо напачатку кастрычніка, а прычына пераносу - ціск з боку польскага міністэрства замежных справаў.

- З боку польскага МЗС аказваўся пэўны ціск адносна пытання знаходжання Беларускага цэнтра, і намі было прынята рашэнне аб пераносе гэтага цэнтра ў Варшаву. Але, тым не менш, усе тыя функцыя, якія цэнтр выконваў у Беластоку, ён будзе выконваць і ў Варшаве. І спадземся, што беларуская меншасць Падляшша ніяк ад гэтага не пацерпіць.

Прадстаўнік прэсавага бюро Міністэрства замежных справаў Польшчы Рафал Собчак абверг медыйныя паведамленні пра тое, што Беларускі Культурны Цэнтр у Беластоку будзе перанесены ў Варшаву. Па яго словах, вядуцца перамовы з беларускім бокам, каб беларускі і польскі цэнтры сапраўды мелі свае сядзібы ў сталіцах дзвюх краін, але апрача іх маглі б існаваць іншыя дадатковыя асяродкі, у прыватнасці ў Беластоку.

- Пагадненне не абазначае ліквідацыі Цэнтра культуры Беларусі ў Беластоку. Наадварот, яно дае магчымасць стварэння беларускага культурнага цэнтра ў Варшаве як парытэту існуючаму Польскаму інстытуту ў Мінску. Заключэнне пагаднення дае магчымасць ствараць дадатковыя, новыя інстытуты культуры, адпаведна ў Беларусі і Польшчы. Такім чынам, яно дазволіла б захаваць цяперашні стан, захаваць Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, які быў бы дадатковай культурнай установай на тэрыторыі Польшчы.

Паводле прэсавага сакратара беларускай амбасады ў Варшаве Аляксея Зелянко перамовы вядуцца на ўзроўні міністэрстваў абедзвух краінаў, але амбасада дататковай інфармацыі не мае.

На працягу трох гадоў свайго існавання ў Беластоку Цэнтр Беларускай Культуры арганізаваў некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў і выставаў па ўсёй Польшчы, а таксама падтрымліваў ініцыятывы беларускіх арганізацыяў на Падляшшы.

Улад Грынеўскі, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение