Варшаўскай кафедры беларусістыкі – 55 гадоў

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта адзначае 55-годдзе існавання. З гэтай нагоды ў Гайнаўцы праходзіць навукова-практычная канферэнцыя з удзелам даследчыкаў з Польшчы, Беларусі і Нямеччыны.
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта адзначае 55-годдзе існавання. З гэтай нагоды ў Гайнаўцы праходзіць навукова-практычная канферэнцыя з удзелам даследчыкаў з Польшчы, Беларусі і Нямеччыны.

Як зазначае шматгадовы загадчык кафедры, прафесар Аляксандр Баршчэўскі, аглядаючыся на гісторыю існавання беларускага руху ў Польшчы, а таксама на гісторыю кафедры, то можна сцвердзіць, што часы росквіту ўжо мінулі:

- Перыяд рамантычны ў беларускім руху прайшоў, яго ўжо няма. Ён быў тады, калі нашыя пісьменнікі правялі 30 тысяч аўтарскіх сустрэч, на якія прыходзілі тысячы людзей. Сёння сабе не ўяўляю, каб нешта такое магло б адбывацца. Гэта ж датычыць і студэнтаў – набор на беларускую філалогію і ў Варшаве, і ў Беластоку, і ў Любліне, на жаль, не ўзрастае, а памяншаецца. Але нягледзячы на гэта, усё-ткі ў нас утрымліваюцца ўсе гадавікі Кафедры, і яна існуе не толькі як дыдактычная пляцоўка, але таксама як навуковая.

Сёлета кафедра беларусістыкі Варшаўскага універсітэта прыняла 42 заявы ахвотных вучыць беларускую мову, літаратуру, гісторыю і культуру, з якіх толькі невялікі адсотак – выпускнікі школ Падляшша.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение