Беларусы Варшавы салідарныя з Дашкевічам

Акцыя ў падтрымку старшыні Маладога Фронту палітвязня Змітра Дашкевіча прайшла 10 верасня на цэнтральным вакзале Варшавы, адкуль адпраўляўся цягнік Варшава-Мінск.

Акцыя ў падтрымку старшыні Маладога Фронту палітвязня Змітра Дашкевіча прайшла 10 верасня на цэнтральным вакзале Варшавы, адкуль адпраўляўся цягнік Варшава-Мінск.

Актывісты “Звязу для дэмакратыі ў Беларусі” разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, раздалі ўлёткі, у якіх было апісана беззаконне з боку беларускага рэжыму ў адносінах да Змітра Дашкевіча, адзначае Анатоль Міхнавец, каардынатар па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва “Звязу для дэмакратыі ў Беларусі”, які і выступіў арганізатарам гэтай акцыі.

Наша ўвага, наш непакой, наш удзел у акцыях, салідарнасць у акцыях пратэста, у яго справе, у справе іншых палітвязняў - усё гэта можа яму дапамагчы. Частка людзей пра яго ведала, але і былі такія людзі, якія не ведалі. Не было ні адной адмовы, усе ўважліва слухалі, бралі ўлёткі, казалі, што падтрымліваюць нас і паспрабуюць нешта зрабіць”, -- распавёў Анатоль Міхнавец.

Актывісты арганізацыі заклікалі людзей распаўсюджваць інфармацыю сярод сваіх блізкіх, пісаць у Генеральную пракуратуру Беларусі, не заставацца абыякавымі.

"Радыё Рацыя"