Беларускія культурніцкія праекты прэзентавалі ў Беластоку

Выстава “Прэс-фота Беларусь-2011”, апошнія мастацкія фільмы вытворчасці “Беларусьфільм”: “Волкі” Аляксандр Колбышава, “Масакра” Андрэя Кудзіненкі, выступленне гурта “Батанік-Проджэкт” -- беларускія культурніцкія праекты прэзентавалі ў рамках імпрэзы “А ты стары куды” ў Беластоку.

Паводле арганізатараў праекту, асноўная мэта імпрэзы -- паказаць неадназначнасць беларускай культуры польскаму гледачу.

“Удалося пасля перапынку наладзіць чарговую сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага мастацтва, -- гаворыць адна з арганізатарак мерапрыемства Ілона Карпюк. -- Беларускія творцы звяртаюцца да розных тэмаў, аб гэтым сведчыць і фільм Кудзіненкі “Масакра”. Гэта пытанні адносінаў да розных гістарычных падзеяў. А таксама мы бачым, што ў Беларусі адбываюцца мастацкія эксперыменты. І мы сваімі сустрэчамі паказваем, што Беларусь бывае рознай”.

Праект “А ты стары куды” рэалізаваны ў Беластоку ўжо трэці раз. Пасля невялікага перапынку арганізатары працягнулі знаёмства жыхароў Беластока з беларускай культурай.

Улад Грынеўскі, "Радыё Рацыя"
На здымку: кадр з фільма "Масакра"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение