У Маскве прайшла святочная вечарына з нагоды Дня беларускага пісьменства

Нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы» ў чацвер правяла вечарыну з нагоды Дня беларускага пісьменства. Некаторым удзельнікам вечарыны было дадаткова прыемна, што мерапрыемства выпала на Дзень беларускай вайсковай славы, з якім яны адзін аднаго павіншавалі;).
Нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы» ў чацвер правяла вечарыну з нагоды Дня беларускага пісьменства. Некаторым удзельнікам вечарыны было дадаткова прыемна, што мерапрыемства выпала на Дзень беларускай вайсковай славы, з якім яны адзін аднаго павіншавалі;).
Было вельмі прыемна і нязвыкла бачыць цалкам і стоадсоткава беларускамоўнае мерапрыемства пад чырвона-зялёным сцягам.

Звычайна на падобных вечарынах, калі нехта прамаўляе па-беларуску, ты сядзіш і баішся, што ў нейкі момант чалавеку не хопіць беларускай лексікі, і ён папросіць прабачэння. Карэта ператварыцца ў гарбуза, а чалавек працягне прамову па-расійску.

Тут такога не было.

Выступілі дамы з беларускіх дзяржаўных установаў, распавялі, што прыкладна 20% найменняў кніг у Беларусі выходзяць на беларускай мове і што беларуская дзяржава падтрымлівае перадусім як раз беларускамоўныя выданні. Запрасілі наведаць беларускі стэнд на нейкім кніжным кірмашы ў Маскве.

Выступіў пісьменнік Іван Карэнда, з цікавай міні-лекцыяй пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, а потым прачытаў некалькі сваіх вершаў — сапраўды вельмі добрых. Потым быў невялікі фільм з цытатай Багушэвіча пра беларускую мову — а відэашэраг тым часам пад «Старога Ольсу» дэманстраваў беларускія краявіды, гарады, Вільню, рэканструктараў ў латах з ягелонскім крыжом — а ў найбольш драматычныя на экране з’явіліся нават Курапаты. Потым і намеснік старшыні Аўтаноміі Раман Чырвонцаў зачытаў выдатныя вершы розных аўтараў, у тым ліку Віктара Шніпа, Анатоля Сыса.

Выступае Іван Карэнда

Вось многія жывуць і не задумваюцца, што ёсць і на тым баку людзі, якія вельмі шчыра перажываюць за стан беларускай мовы,

але хіба ў чыё жыццёвае крэда не ўваходзіць вольнадумства і пратэст. Але ж усе беларусы, і нават калі маем розныя палітычныя пазіцыі — але павінны быць і рэчы, якія нас яднаюць. Пагатоў калі гэта беларуская мова і культура.

Алесь Чайчыц, "Наша Ніва"