У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы

8 верасня ў польскай сталіцы адбылося святочнае шэсце ў гонар беларускай перамогі ў бітве пад Оршай. Арганізатарам мерапрыемства выступіла арганізацыя "Беларуская Нацыянальная Памяць".

8 верасня ў польскай сталіцы адбылося святочнае шэсце ў гонар беларускай перамогі ў бітве пад Оршай. Арганізатарам мерапрыемства выступіла арганізацыя "Беларуская Нацыянальная Памяць".

Больш за 30 чалавек спачатку сабраліся каля помніка Шарлю дэ Голю, а пасля рушылі шэсцем да памятнай дошкі ў гонар беларускага вайсковага дзеяча Станіслава Булак-Балаховіча. Пасля прамовы каля памятнай дошкі старшыні БНП Анатоля Міхнаўца, удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у авіякатастрофе ў Яраслаўлі хакеістаў. У пачатку і на заканчэнне акцыі перад прысутнымі выступіў са сваімі песнямі Ігар Коктыш.

"Еўрарадыё"