Беларусы на Еўрапейскім Кангрэсе Культуры

Як паведаміў журналіст Дзмітры Гурневіч з Польскага Радыё для Замежжа, Аўдыёвізуальны Інстытут запрасіў для ўдзелу ў конкурсе “Мастацтва для грамадскіх зменаў” таксама беларускіх журналістаў. Найлепшыя ініцыятывы будуць прадстаўленыя у рамках Кангрэсу:

- Гэта супольная польска-беларуская група, якая складаецца з журналістаў Польскага Радыё для Замежжа – беларускай службы, а таксама інтэрнэт-радыё Рыба. Гэта м.ін. літаратары Ігар Жалткоў, Уладзіслаў Бубен, вядомы публіцыст Лёлік Ушкін – сапраўднае прозвішча - Алег Новікаў. Яны прымаюць удзел у мерапрыемствах. Пазней, іх галоўная задача – данесці да беларусаў ідэі і высновы гэтага кангрэсу, то бок яны павінны падрыхтаваць для сваіх радыёстаныцый матэрыялы-падкасты пра тое, што тут адбываецца.

Па словах Дзмітрыя Гурневіча, на вроцлаўскі Кангрэс не запрошаныя афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі ні з Міністэрства Культуры, ні з дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

"Радыё Рацыя"