Беларускі паэт з Падляшша Уладзімір Гайдук адзначыў 70-годдзе

Учора адзначыў 70-гадовы юбілей самабытны паэт з Падляшша Уладзімір Гайдук, сябра беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, аўтар некалькіх зборнікаў беларускіх вершаў.

Учора адзначыў 70-гадовы юбілей самабытны паэт з Падляшша Уладзімір Гайдук, сябра беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, аўтар некалькіх зборнікаў беларускіх вершаў.

Паэзія Уладзіміра Гайдука арыгінальная і непаўторная. Як адзначыў старшыня літаратурнага аб’яднання, літаратуразнаўца прафесар Ян Чыквін – творчасць вясковага паэта розніцца ад іншых самабытных творцаў:

- Арыгінальнасць Валодзі Гайдука палягае на спалучэнні высокай духоўнасці, высокай культуры, культурніцкіх знакаў, архетыпаў з вясковай вобразнасцю, ментальнасцю і матэрыяльнай атрыбутыкай вясковага жыцця. Матэрыяльная атрыбутыка спалучана з высокімі знакамі, гэта вельмі цікава. Здаецца, як можна знайсці ў такой паэзіі, такі знак, як "арахна выткала сець лёсу", а ў яго ёсць, ёсць іншыя культурніцкіх знакі, якія адразу асаджваюць яго паэзію ў шырокім кантэксце.

Павіншаваць паэта з юбілеем у яго родную вёску прыехалі сябры па літаб’яднанню, журналісты і прыхільнікі творчасці Уладзіміра Гайдука.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя