У Беластоку прэзентавалі беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

У цэнтры Беларускай культуры ў Беластоку адкрылася выстава “БЕЛ-АРТ-ДЭКА”, на якой прадстаўлены сучасныя беларускія творы мастацтва - кераміка, шкло, габелен.

У цэнтры Беларускай культуры ў Беластоку адкрылася выстава “БЕЛ-АРТ-ДЭКА”, на якой прадстаўлены сучасныя беларускія творы мастацтва - кераміка, шкло, габелен.

Куратар выставы Аляксандр Зіменка адзначае, што рыхтавалася яна для польскага горада Кашаліна, але па тэхнічных прычынах туды не патрапіла.

- І габелен, і батык, і кераміка. Яна падбіралася, каб прадэманстраваць, што ёсць майстры, якія валодаюць выдатна сучаснымі мастацкімі тэхналогіямі і поп-артам, ёсць тут і пераход да так званага станковага мастацтва. Я таксама выставіўся тут можна сказаць з постмадэрнісцкім ходам – абутак праз антычнасць.

Па словах мастака, выстава беларускіх майстроў дае мажлівасць ацаніць развіццё і тэндэнцыі сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Паглядзець выставу “БЕЛ-АРТ-ДЭКА” ў Беластоку можна будзе да канца наступнага тыдня.

Радыё Рацыя