У Вільні прайшоў пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага

Каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні прайшоў пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў. Старшыня Беларускага таварыства культуры ў Літве Хведар Нюнька лічыць, што беларуская справа, у тым ліку дзякуючы скандалу з выдачай літоўскімі ўладамі рахункаў Алеся Бяляцкага, у Літве прыцягвае да сябе ўсё большую ўвагу грамадскасці.

Каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні прайшоў пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў.

Старшыня Беларускага таварыства культуры ў Літве Хведар Нюнька лічыць, што беларуская справа, у тым ліку дзякуючы скандалу з выдачай літоўскімі ўладамі рахункаў Алеся Бяляцкага, у Літве прыцягвае да сябе ўсё большую ўвагу грамадскасці.

- Шмат партрэтаў усіх зняволенных, у тым ліку і Бяляцкага, так што я думаю, гэта будзе мець эфект вялікі. Як ніколі было шмат карэспандэнтаў з усіх газет, з радыё, з тэлебачання. У Літве гэта будзе добра ўспрынята.

Па словах Хведара Нюнькі, у Касцёле Святога Францыска Асізскага ў Вільні таксама прайшла служба за вызваленне Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў. Службу праводзіў ксёндз Юліус Саснаўскас, які сам у 70-я гады мінулага стагоддзя быў асуджаны да турэмнага зняволення, а затым да ссылкі за "антысавецкую дзейнасць".

Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя