Свабоду Бяляцкаму патрабавалі ў Бішкеку, Маскве і Стакгольме

5 верасня праваабаронцы ў Кыргыстане, Расіі і Швецыі пікетавалі беларускія амбасады з патрабаваннямі вызваліць старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

5 верасня праваабаронцы ў Кыргыстане, Расіі і Швецыі пікетавалі беларускія амбасады з патрабаваннямі вызваліць старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Бішкек

Праваабаронцы ў Бішкеку наладзілі пікет ля амбасады Беларусі з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад варты. Гэта ўжо другая такая акцыя ў Бішкеку за апошні час.

17 жніўня некалькі дзясяткаў актывістаў кыргызскай грамадскай арганізацыі “Грамадзяне супраць карупцыі” пікетавалі беларускае пасольства ў Бішкеку. Кіраўніца арганізацыі Талекан Ісмаілава паведаміла Свабодзе, што Алесь Бяляцкі двойчы быў у Кыргыстане і спрыяў дэмакратычным пераменам у гэтай краіне. 

Масква

Ля амбасады Беларусі ў Маскве прайшла серыя адзіночных пікетаў з патрабаваннем вызваліць беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Як перадае карэспандэнт Граней.Ру, з плакатамі "Свабоду палітычным зняволеным у Беларусі" і "Свабоду Алесю Бяляцкаму" па чарзе стаялі кіраўнік Цэнтра развіьця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ, прадстаўнік камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Аляксандр Мнацаканян, прадстаўнік камітэту "Грамадзянскае садзейнічанне" Алена Рабініна, кіраўнік фонду "Грамадскі вердыкт" Наталля Таўбіна, кіраўнік "Мемарыялу" Алег Арлоў, а таксама Фрыдэрыка Бэр з Amnesty International. Пікетоўцы на працягу гадзіны пікетавалі амбасаду, пасля чаго падпісалі і перадалі зварот на імя амбасадара Беларусі ў Расіі з патрабаваннем вызвалення арыштаванага беларускага калегі.

Стакгольм

5 верасня адбыўся пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага ля амбасады  Беларусі ў Стакгольме. Удзельнікі акцыі трымалі плакаты з надпісамі “Свабоду Алесю Бяляцкаму” па-беларуску і па-шведску.

Пасля выступу старшыні шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углы планавалася перадаць ліст амбасадару Беларусі ў Швецыі Андрэю Грынкевічу з патрабаваннямі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага. Аднак, у амбасадзе адмовіліся прыняць ліст, у выніку чаго ліст паклалі ў паштовую скрыню амбасады.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение