Беларускія гісторыі з Падляшша пачулі ў Орлі

Спектакль “Ой даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша” паказалі ў сінагозе ў Орлі, што каля Бельска Падляшскага (Польшча). Арганізавала пастаноўку Аб'яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову ”АБ-БА”.

Спектакль “Ой даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша” паказалі ў сінагозе ў Орлі, што каля Бельска Падляшскага (Польшча). Арганізавала пастаноўку Аб'яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову ”АБ-БА”.

Спектакль заснаваны на ўспамінах жыхароў беларускіх вёсак, якія знаходзяцца між Бельскам і Гайнаўкай. На сцэне выступілі маладыя акцёры з беластоцкіх школ, якія вывучаюць беларускую мову. Напрыканцы 2009 года маладыя людзі пачалі падрыхтоўку - збіралі ўспаміны, ўдзельнічалі ў тэатральных майстар класах у Тэрэмісках. Як адзначыла Аліна Ваўранюк, пераважна гэта гісторыі ваеннага і пасляваеннага перыяду.

- Гэта гісторыі канкрэтных дзяцей, канкрэтных сем'яў, гісторыі з розных частак Беласточчыны. Калі мы працавалі над гэтымі гісторыямі, глядзелі на карту і адзначалі тыя месцы, з якіх бабулі і дзядулі, то выйшла, што ўсе яны жылі паміж Гайнаўкай і Бельскам. Так што вырашылі, што гэта фактычна беларускія гісторыі з Падляшша.

Моладзь выступае з гэтым спектаклям ад пачатку 2011 года. За гэты час яны наведалі ўжо 14 мясцін на цэлым Падляшшы. Усюды спектакль і ігра маладых людзей выклікала вялікія эмоцыі.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение