Беларускае тэатральнае мастацтва прэзентуюць у Францыі

Брэсцкі тэатр лялек рыхтуецца да ўдзелу ў сусветным фестывалі тэатраў лялек у Францыі, дзе будзе прэзентаваць спектакль “Месяц Сальеры”.

Брэсцкі тэатр лялек рыхтуецца да ўдзелу ў сусветным фестывалі тэатраў лялек у Францыі, дзе будзе прэзентаваць спектакль “Месяц Сальеры”.

Мінулым разам у фестывалі лялечнага мастацтва ў Празе тэатр не толькі прыняў удзел, але і атрымаў гран-пры за пастаноўку “Халстамер”.

Гісторык і тэатразнаўца Рыгор Бакіевіч тлумачыць значэнне ўдзелу ў фестывалі для брэсцкага тэатра лялек:

- Я разглядаю ўдзел Брэсцкага тэатра лялек як удзел усяго беларускага тэатральнага мастацтва. Гэта прызнанне. Прызнанне вартасці, самабытнасці гэтага віду мастацтва ў нашай краіне.

Сусветны фестываль тэатраў лялек пройдзе з 16 па 25 верасня ў французскім горадзе Шарлевіль-Мезьер. Сёлета фестываль лялек адзначыць сваё 50-годдзе.

"Радыё Рацыя"