Чэшскія праваабаронцы паручыліся за Бяляцкага

Вядомыя чэшскія грамадскія дзеячы і праваабаронцы падпісаліся пад паручальніцтвамі за  Алеся Бяляцкага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Агулам было перададзена 54 паручальніцтвы за Алеся Бяляцкага ад чэшскіх актывістаў і праваабаронцаў.

Вядомыя чэшскія грамадскія дзеячы і праваабаронцы падпісаліся пад паручальніцтвамі за  Алеся Бяляцкага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Агулам было перададзена 54 паручальніцтвы за Алеся Бяляцкага ад чэшскіх актывістаў і праваабаронцаў. Сярод падпісантаў: дэпутат парламэнту Чэхіі Даніэл Кортэ, вядомы лінгвіст і перакладчык сярэднявечнай літаратуры, вядомы журналіст Лібар Дворжак, які займаецца асвятленнем парушэнняў правоў чалавека на тэрыторыі былога СССР, вядомая дысідэнтка Петрушка Шустрава, падпісантка Хартыі’77, якая ў 1969-71 гадах адбыла зняволенне за актыўнасць ў апазіцыйным руху, а ў 1990-1992 гг. была намеснікам міністра унутраных спраў і займалася падрыхтроўкай закона аб люстрацыі. Сёння – перакладчык, сябра аб’яднання “Грамадзянская Беларусь”, выканаўчы дырэктар аб’яднання “Грамадзянская Беларусь” Катарына Шпацава, адвакат Радэк Дворжачэк, у мінулым – актывіст Amnesty International, сябра аб’яднання “Грамадзянская Беларусь” Марцін Відлак, сябра няўрадавай арганізацыі Nesehnuti, актывіст за правы чалавека Мілан Штэфанец.

"Радыё Свабода"