Беларускі сезон у Беластоцкай філармоніі

Беларуская музыка загучыць у Падляшскай філармоніі ў Беластоку (Польшча). У рэпертуар новага канцэртнага сезона ўпершыню ўвойдуць творы ўраджэнца Саколкі кампазітара Яна Тарасевіча.

Беларуская музыка загучыць у Падляшскай філармоніі ў Беластоку (Польшча). У рэпертуар новага канцэртнага сезона ўпершыню ўвойдуць творы ўраджэнца Саколкі кампазітара Яна Тарасевіча.

Дырэктар Падляшскай філармоніі Роберт Скальмоўскі выказаў шкадаванне, што таленавіты беларускі кампазітар дагэтуль быў невядомы шырокай беластоцкай публіцы.

-- У планах беластоцкае філармоніі – запіс першай кружэлкі з творамі Яна Тарасевіча. Хацелася б увекавечыць дзейнасць гэтага чалавека менавіта на ягонай Радзіме, на Падляшшы, а не, напрыклад, у Мінску.

Беларускі кампазітар і педагог Ян Тарасевіч, творы якога будуць выконвацца ў новым сезоне Падляшскай філармоніі, нарадзіўся ў 1893 годзе ў Саколцы. Першым пачаў пісаць музыку на вершы Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа. Сярод ягоных выхаванцаў – вядомы дырыжор Польшчы Ежы Максімюк. У спадчыне Яна Тарасевіча – больш за сто песняў і інструментальных фартэпіянна-вакальных твораў. Памёр беларускі кампазітар у Польшчы ў 1961 годзе.

Юлія Сівец, Радыё Рацыя

Фота: sokolka.info.pl