Зянон Пазьняк прадставіў у Празе новую кнігу

У Празе адбылася прэзентацыя новай кнігі, выдадзенай Зянонам Пазьняком – “Сэсія Незалежнасьці”. Прэзентацыя адбылася ў вялікай залі клубу “Krásný ztráty”, на сустрэчу прыйшлі некалькі дзясяткаў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі.

У Празе адбылася прэзентацыя новай кнігі, выдадзенай Зянонам Пазьняком – “Сэсія Незалежнасьці”. Прэзентацыя адбылася ў вялікай залі клубу “Krásný ztráty”, на сустрэчу прыйшлі некалькі дзясяткаў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі.

Як паведаміў Зянон Пазьняк, выдавецкую дзейнасць ён лічыць важнай часткай сваёй палітычнай дзейнасці.

Прадстаўляючы новую кнігу, Пазьняк сказаў, што ў ёй адлюстравана вызначальная ў найноўшай гісторыі Беларусі падзея – пятая надзвычайная сесія Вярхоўнага Савету 24-25 жніўня 1991 г., якая надала Дэкларацыі аб суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону. У кнізе змешчана поўная стэнаграма сесіі, якая, заўважыў Пазьняк, сёння практычна недаступная нават для для даследчыкаў.    “Давялося збіраць гэтую стэнаграму па частках, аднак у выніку яна прадстаўленая тут цалкам. Чытаецца сёння як вострасюжэтны раман, – сказаў Пазьняк. – Ёсць выказванне, што “палітыка – гэта мастацтва магчымага”. Падаецца, што майстэрства палітыка якраз у іншым: каб здзейсніць немагчымае. Тое, што адбылося 20 гадоў таму, калі невялікімі сіламі ўдалося здабыць Незалежнасць (мы фактычна прымусілі камуністаў галасаваць за нашыя прапановы), сёння ўспрымаецца як цуд. Але гэта была прадуманая, распрацаваная і вывераная палітычная тактыка”.

"Радыё Свабода"