Беларусы Канады сустрэліся на возеры каля Атавы

На беразе жывапіснага возера недалёка ад Атавы, сталіцы Канады, адбылася традыцыйная ў гэтую пару сустрэча беларусаў, што жывуць далёка ад Беларусі.

На беразе жывапіснага возера недалёка ад Атавы, сталіцы Канады, адбылася традыцыйная ў гэтую пару сустрэча беларусаў, што жывуць далёка ад Беларусі.

Штогод збіраецца больш за 60 суродзічаў, каб разам адпачыць, узгадаць беларускае жыццё, наладзіць новыя стасункі ды сяброўствы – распавядае Юрась Шамецька з Атавы:

- Падзея, якую мы робім, стала ўжо традыцыйнай. Мы збіраемся на гэтым прыгожым возеры. Людзі адпачываюць, знаёмяцца, знаходзяць нейкія кантакты. Адчуванне такое, што гэта патрэбнае. Мы адчуваем, што людзі жадаюць сустракацца, людзі жадаюць быць беларусамі. Жывем далекавата ад Беларусі, але калі тут збіраемся, то адчуванне, што мы знаходзімся па-за межамі краіны, яно адыходзіць.

Імпрэза дае цудоўную магчымасць пазнаёміцца ды сустрэцца з суродзічамі, якія жывуць у Атаве, пагуляць у актыўныя гульні, добра адпачыць – пераканаў беларус з Атавы, Юрась Шамецька.

Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя
Фота voyages-paysages.com