Чарговая пілігрымка на святую Гару Грабарку

Чатырохдзённы Хросны ход праваслаўных вернікаў з Брэстчыны і Падляшша на Святую Гару Гарбарку, што побач Сямятыч, пачнецца ў панядзелак з малітвы ў вёсцы Камянюкі, польскія праваслаўныя вернікі будуць трымаць шлях з Беластоку, Гайнаўкі і Белавежы.Мэта да якой заклікаюць удзельнікі – духоўнае яднанне праваслаўных беларускага і польскага народаў. Упершыню Хросны ход пасля 1939 году адбыўся ў 2009 годзе, цяпер вернікі пройдуць свой шлях у другі раз.Выконваючы абавязкі адказнага аддзелам па працы з моладззю Брэсцкай епархіі Павел Рамановіч зазначыў, што гэтае месца святое не толькі для праваслаўных вернікаў:- Месца святое для палякаў, і мы ведаем, што пілігрымку на Грабарку здзяйсняюць не толькі праваслаўныя, але таксама і католікі. Такое знакавае, святое месца, і нашы паломнікі таксама пойдуць туды, каб памаліцца. Канешне, асноўнае, калі казаць з духоўнага погляду, то гэта малітва, якая будзе аб’ядноўваць людзей.Першае ўзгадванне Гары Грабарка адносіцца да 1710 году. Паводле падання, ад мору хворыя вылечваліся вадой з яе крыніцы. А акрамя таго, аднаму з мясцовых жыхароў прыйшоў прывід, які падказаў падняцца на Грабарку хросным ходам і, адслужыўшы набажэнства, устанавіць там прынесеныя крыжы. Так і зрабілі, пасля чаго эпідэмію пераадолелі.Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, Брэст.