У Вільні рыхтуецца канферэнцыя беларусаў краінаў Балтыі

Чарговую канферэнцыю беларусаў краінаў Балтыі і Беларусі ладзіць напрыканцы жніўня Таварыства беларускай культуры ў Літве. У Вільню прыедуць прадстаўнікі з Латвіі, Польшчы, Эстоніі, Расіі і, што самае важнае, таксама госці з Беларусі – падкрэслівае старшыня таварыства Хведар Нюнька.

- З дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі мы падтрымліваем самыя шчырыя сувязі. І таму яны ведаюць пра існаванне нашага таварыства. Мы зараз рыхтуемся да канферэнцыі і запрашаем туды як раз прадстаўнікоў дэмакратычнага руху, беларусаў, якіх мы вельмі паважаем.

27-28 жніўня на сядзібе Таварыства беларускай культуры ў Літве беларусы з Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі з непасрэдным удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый абмяркуюць праблемы беларусаў Прыбалтыйскага рэгіёна, а таксама актуальную сацыяльна-эканамічную і палітычную сітуацыя на Радзіме.

Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя

Фота westki.info